23 лютага ў рамках тыдня беларускай мовы прайшоў круглы стол “Хто мы ? Мы - Беларусы!!!”
У ходзе круглага стала “Хто мы ? Мы - Беларусы!!!” вучні раскрылі адметныя якасці нашых продкаў ,сучасных беларусаў, узгадалі старонкі гістарычнага мінулага беларускага народа,культурнай спадчыны,яшчэ раз засяродзілі ўвагу на дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь, праявілі нацыянальную свядомасць, патрыятызм і любоў да Радзімы.