Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Дзiцячы аздараўленчы лагер "Малышок". Дзень сямнадцаты

Дата: 13 августа 2019 в 14:04, Обновлено 14 августа 2019 в 08:52
255 просмотров

...Не, я не супраць розных iншых моў,
Але мне роднай смак заўседы мiлы.
I я - падданы беларускiх слоў,
Тых, да якiх Радзiма прычасцiла.
Н. Гальпяровiч
Сёння наш Мегаполiс знаходзiўся на вулiцы Беларускай. День пачаўся з ранiшняй гiмнастыкi i лiнейкi. На працягу ўсяго дня ўсе жыхары нашага горада ўдзельнiчалi ў акцыi "Гавары са мной па-беларуску". Пасля сняданку дзецi гулялi ў iнтэрактыўную гульню "Сакрэты беларускай мовы", якая праходзiла ў форме падарожжа па вобласцях Беларусi. Дзецi выконвалi розныя заданнi i паўтаралi правiлы беларускай мовы.
На высокiм эстэтычным узроўнi прайшоў конкурс чытальнiкаў вершаў паэтаў, якiя нарадзiлiся на гродзенскай зямлi: А.Мiцкевiча, М.Багдановiча, Цёткi. Былi абраны лепшыя з выступiўшых чытальнiкаў: Новiк Маша, Крывапуст Палiна, Левая Палiна.
Таксама дзецi паудзельнiчалi ў акцыi "Чытаем разам беларускiх песняроў", прысвечанай 120-годдзю з дня нараджэння М.Лынькова.
Пасля абеду трэцi атрад пазнаемiўся з беларускiмi гульнямi i з задавальненнем пагуляў у iх.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.